«Bez bileta» з тых камандаў, дыскі якіх чакаеш. Пры канцы сьнежня, нарэшце, дачакаліся. Праўда, толькі сынглу зь дзьвюма новымі песьнямі і чатырма пераасэнсаванымі.

Што да новых: «Ніколі не ўмірай» — ня надта характэрная песьня для групы — ні па музыцы, ні па тэксьце, у якім можна разгледзець вобразы, характэрныя для творчасьці расейскага гурту «Калинов мост»: «волосы твои в колыбели трепались». Аднак прыпеў змушае падтупваць нагой.

Частка старых песень папрыгажэла, у «Лодках» стала болей гітовасьці і куплетаў, у «Нарысавана» (тэлефон-вэрсія) дадалося трагічнасьці. А вось у рэмікс, зроблены па матывах гімну ўсіх «безьбілетнікаў» — «Мая краіна Беларусь» — дадалася бязглуздая чытанка, а чароўныя гукі флейты замянілі сэмплы, якія нагадваюць саўндтрэк да «Брыгады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?