У Нацыянальную бібліятэку Беларусі перадалі 498 кніг, якія падчас Другой сусветнай вайны былі вывезеныя ў Германію.

Паведамляе БЕЛТА.

Кнігі належалі Гора-Горацкай акадэміі, аб чым сведчаць штампы на выданнях. Гэта літаратура на рускай, украінскай, беларускай, нямецкай, французскай, лацінскай мовах па біялогіі і батаніцы. Сярод каштоўных асобнікаў — «Гідраграфічны атлас» Расійскай імперыі 1832 года.

Кнігі знаходзіліся ў Берлінскім свабодным універсітэце. Як адзначыў доктар Вернер Фэт, спробы вярнуць калекцыю ў Беларусь рабіліся яшчэ пры існаванні СССР. Але тады нямецкія прапановы не знайшлі водгуку. І толькі цяпер кнігі вярнуліся назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?