Муніцыпальныя ўлады гораду Ош на поўдні Кіргізстану пастанавілі, каб да 18:00 па мясцовым часе ў нядзелю ў горадзе былі дэмантаваныя ўсе барыкады. Мэр Ошу Мелісьбек Мырзакматаў заявіў, што калі ўльтыматум ня будзе выкананы, улады прыменяць сілу.

Ён дадаў: «Мы ня хочам іх кранаць (узбэкаў), але вы ведаеце — у іх шмат зброі і кіргіскіх закладнікаў». Паводле ўрадавых ацэнак узбэкі могуць утрымліваць у закладніках каля 400 кіргізаў.

Узбэкі, якія засталіся ў Ошы пасьля пагромаў, абгарадзілі свае раёны масіўнымі барыкадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?