У сваёй краіне «Drum Ecstasy» афіцыйных выступаў ня мае, як і інтэрвію ў дзяржаўных СМІ.

Застаецца толькі выдаваць дыскі і трымаць сябе ў форме. Музыка «бубнаў» сапраўды прызначана для падрыхтаванай грамады, гэткі якасны нефармат — цяжкі барабанны інструмэнтал. Альбом слухаецца як адна вялікая п’еса: бубны мэтадычна сьвідруюць мозг, а бас робіць у ім акуратныя дзірачкі. З кожнай песьняй гучаньне нібыта ўскладняецца. Філ кажа, што ў альбоме гурт зьмяніў сваю «канцэртную» тактыку: на жывых выступах бубначы спачатку ціснуць на слухача, потым крыху адпускаюць, а потым дабіваюць, а на альбоме — завабліваюць, ціснуць і зноў жа дабіваюць. Бедны слухач потым яшчэ доўгі час ня можа пазбавіцца таго назойлівага барабаннага бою. Альбом «H.D.M.» здольны як абудзіць, так і ўвагнаць у дэпрэсію. Гледзячы якую душэўную арганізацыю вы маеце.

Проціпаказана слухаць пасьля наведваньня стаматалягічнага кабінэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?