Культура88

У Менску прайшла прэзэнтацыя Ангельска-беларускага слоўніка

На яе з-за акіяну адмыслова прыляцелі патрыярхі беларускай эміграцыі

У Менску ў абласной унівэрсальнай навуковай бібліятэцы імя А. Пушкіна у чацьвер (21 верасьня) адбылася прэзэнтацыя 1028-старонкавага ангельска-беларускага слоўніка аўтарства Валянціны Пашкевіч, беларускі з Таронта, што пайшла з гэтага сьвету ў 2004 г.

На імпрэзу з-за акіяну прыехалі патрыярхі беларускай эміграцыі – дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, у кніжнай сэрыі якога і выйшаў слоўнік, Вітаўт Кіпель і доктар гістарычных навук Янка Запруднік, які разам з Зорай Кіпель (1927—2003) узначальваў рэдкалегію, што рыхтавала кнігу да друку. З Прагі прыехаў перакладчык Сяргей Шупа, ён непасрэдна зрабіў рэдактуру слоўніка.

Прысутныя шкадавалі, што ў гэтакі прыемны момант зь імі няма самой аўтаркі Валянціны Пашкевіч. На прэзэнтацыі было сказана багата добрых словаў. Што ж да выданьня гэтай цагліны, кніга сапраўды патрэбная і ўнікальная для Беларусі. Фактычна, працу, якую мусіў рабіць цэлы інстытут, выканаў адзін чалавек.

Асабліва насьмяшыў аўдыторыю сваімі заўвагамі знаўца нямецкай мовы, мовазнаўца Пятро Садоўскі, які адразу адрапартаваўся, што ня ведае ангельскай, але па колькасьці знойдзеных у кнізе хібаў ён пераўзышоў, мабыць, усіх рэцэнзэнтаў.

На прэзэнтацыі былі людзі, якіх далёка не заўсёды можна ўбачыць на такіх мерапрыемствах, што яшчэ раз падкрэсьлівае значнасьць гэтага слоўніка.

Па сканчэньні імпрэзы выдавец Зьміцер Колас прапанаваў ахвочым набыць па сабекошце асобнікі кнігі з аўтографамі Вітаўта Кіпеля і Янкі Запруднікі. Да слаўных беларусаў пацягнулася доўгая людзкая чарга, канца якой здаецца было ня бачна.

Потым пачалася неафіцыйная частка дзеі, з фуршэтам і нефармальнымі размовамі тэт-а-тэт. Такой кнігі беларусы насамрэч зачакаліся.

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць