22.09.2006 / 15:45

Бурбалкі як пагроза грамадзкаму парадку 3

Учора а 20:00 прайшоў флэш-моб прымеркаваны да сусьветнага Дню міру. Некалькі дзясяткаў маладых людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб разам пачаць запускаць у паветра мыльныя бурбалкі.

Учора а 20:00 прайшоў флэш-моб прымеркаваны да сусьветнага Дню міру. Некалькі дзясяткаў маладых людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб разам пачаць запускаць у паветра мыльныя бурбалкі.

Празь некаторы час маладзёнаў з плошчы сталі выцясьняць супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, якія былі апранутыя ў цывільнае. Восем чалавек былі затрыманыя, яны правялі пэўны час у Цэнтральным РАУС сталіцы, але пасьля іх павыпускалі без складаньня пратаколаў.

Нават такія бяскрыўдныя па сваёй сутнасьці акцыі, аказваецца, нясуць пагрозу для грамадзкага парадку. Цікава, за якую бязглузьдзіцу людзей будуць затрымліваць наступны раз?.

Фота Андрэя Лянкевіча

Зьміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
за моцную і росквітную... / Адказаць
22.09.2006 / 16:07
бурб_і_лкі, флэш-моб_ прымеркаваны, Д_ю мір_а_, дз_е_сяткаў, акцыі_ аказваецца_ нясуць, грамадзкага парадку _жыхароў_ Менску. калі ласка, не пераўтварайце Нашу Ніву ў малапісьменны агітлісток!
0
Лагодніч / Адказаць
22.09.2006 / 20:57
Бяда беларусау у раз"яднанасці, няуменні дагаворвацца аб агульных дзеяннях, сумесных выступленнях. Таму любыя, нават такія, гэта вельмі добра, мы навучаемся дзейнічаць разам. Разам нас багата, нас не перамагчы. Малайцы,нашаніуцы, паказвайце людзям прыклады лепшае камунікаціі між суайчыннікамі нашымі.
0
obh / Адказаць
23.09.2006 / 15:15
вось тут на гэтую тэму цікава напісана, пачытайце абавязкова http://www.naviny.by/rubrics/society/2006/09/22/ic_articles_116_148065/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру