Эксперты сайта www.imdb.com (The Internet Movie Database) склалі спіс самых вядомых ураджэнцаў Мінска, якія маюць дачыненне да кінаіндустрыі.

Спіс стракаты і супярэчлівы. Аб многіх у Беларусі і не ведаюць.

У топ увайшлі пяцьдзесят восем ураджэнцаў Мінска. Найперш гэта тыя, хто праявіў сябе ў ЗША ці Расіі.

Сярод тых, хто сёння ў беларусаў на слыху, — Аляксандр Рыбак, Дзмітрый Калдун, Анжаліка Агурбаш. Усе ў розныя гады ўдзельнічалі ў еўрапейскім конкурсе песні «Еўрабачанне». І калі Рыбак пасля сваёй перамогі ў 2009 годзе яшчэ і ў фільме зняўся («Yohan — Barnevandrer»), то Калдун і Агурбаш да кінематографа дачыненні маюць толькі праз здымкі ў кліпах.

Ёсць у спісе і яшчэ адзін удзельнік «Еўрабачання», дзіцячага, — пераможца 2007 года Аляксей Жыгалковіч.

Сярод музыкаў, чые сачыненні выкарыстоўваліся ў фільмах, Станіслаў Манюшка, Герман Дарэўскі. Апошні і сёння застаецца асобай невядомай на радзіме.

Беларусы амаль нічога не ведаюць і пра Луіса Барт Маера, кінапрадзюсера, аднаго з першых заснавальнікаў галівудскай кінастудыі «Metro-Goldwyn-Mayer» і Амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.

Не абышлося і без памылак. Кампазітар, чыя музыка гучала ў фільмах, Нікалас Набокаў, кузін вядомага пісьменніка, нарадзіўся ў беларускім мястэчку Любча на Навагрудчыне. Але складальнікі топу палічылі, што гэта побач з Мінскам. Па-за Мінскам нарадзіўся і Фелікс Дзяржынскі (Дзяржынава, Стаўбцоўскага раёна). А ў кіно ён увайшоў толькі ў якасць героя, аб якім здымаліся стужкі. Не ў Мінску, а ў Бабруйску, нарадзіўся і Андрэй Арлоўскі.

Увесь спіс выглядае так:

Андрэй Арлоўскі (самбіст, акцёр)

Луіс Маер (кінапрадзюсер)

Яўген Лазараў (акцёр)

Джын Фарбер (акцёр)

Аляксандр Рыбак (спявак, акцёр)

Таццяна Чэхава (акторка)

Дзмітрый Еляшкевіч (рэжысёр, сцэнарыст, акцёр)

Іосіф Хейфіц (рэжысёр, сцэнарыст)

Джордж Маккей (акцёр)

Андрэй Сцерлінг (акцёр)

Валерый Рубінчык (рэжысёр, сцэнарыст)

Дзмітрый Калдун (спявак)

Нікалас Набокаў (кампазітар, пісьменнік)

Марына Лінчук (мадэль)

Дзмітрый Іосіфаў (акцёр)

Эл Хофман (кампазітар)

Аляксей Жыгалковіч (спявак)

Жэня Магероўна (акторка)

Герман Дарэўскі (кампазітар, акцёр)

Інакенцій Січкар (акцёр)

Ніна Волмарк (сцэнарыст)

Ганна Дуброўская (акторка)

Наталля Мішкуцёнак (фігурыстка)

Яўген Руман (рэжысёр, сцэнарыст)

Міхаіл Найфельд (прадзюсер)

Наталля Зверава (тэнісістка)

Вольга Пярн (рэжысёр)

Пауль Карпенка (акцёр)

Дзмітрый Шэпелеў (тэлевядоўца)

Вадзім Элкінд (аператар, акцёр)

Аляксандр Валодзін (сцэнарыст, пісьменнік)

Сэм Мінтц (сцэнарыст)

Жэня Нарышкіна (акторка)

Ірына Зелянко (акторка)

Міхаіл Тумеля (рэжысёр, аніматар)

Іосіф Шапіра (рэжысёр)

Ежы Гедройц (публіцыст, палітык)

Алена Молчанка (акторка)

Юлія Стома (акторка)

Макс Сітнікаў (рэжысёр)

Дзяніс Сонін (рэжысёр)

Віктар Паўлоўскі (акцёр)

Стэфанія Станюта (акторка)

Аляксандр Арцем’еў (гімнаст)

Рыгор Цісецкі (рэжысёр, драматург)

Максім Сагаловіч (сцэнарыст)

Віялета Крэчатава (прадзюсер)

Фелікс Дзяржынскі (савецкі дзяржаўны дзеяч)

Анжаліка Агурбаш (спявачка)

Якаб Бэн-Амі (акцёр)

Станіслаў Манюшка (кампазітар)

Анатоль Сафронаў (сцэнарыст, пісьменнік)

Дзмітрый Смірноў (кампазітар)

Мікалай Еўдакімаў (сцэнарыст, пісьменнік)

Руслан Зголіч (рэжысёр)

Алена Лапотка (аніматар)

Віталь Шчэрба (гімнаст)

Дзмітрый Смольскі (кампазітар)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?