22.06.2010 / 15:31

Еўракамісія склікае экстранную сустрэчу з экспертамі ў сувязі з газавай спрэчкай Расіі і Беларусі 4

У выніку газавай спрэчкі можа быць закранута 6,25% аб’ёму спажывання газу ў ЕС.

У сувязі з рознагалоссямі паміж Расіяй і Беларуссю па аплаце паставак і транзіту газу Еўракамісія склікае экстранную сустрэчу з экспертамі. Пра гэта паведаміла журналістам у Бруселі 22 чэрвеня Марлін Холцнер, прэс‑сакратар еўракамісара па пытаннях энергетыкі Гюнтэра Этынгера.

«Мы правядзем першую тэхнічную сустрэчу з беларускім бокам»,

— цытуе Холцнер РІА Новости.

Яна таксама паведаміла, што ўлады Беларусі праінфармавалі Еўракамісію пра наяўныя праблемы 22 чэрвеня праз «механізм ранняга апавяшчэння». Паводле слоў Холцнер,

у выніку газавай спрэчкі можа быць закранута 6,25% аб’ёму спажывання газу ў ЕС.

21 чэрвеня Холцнер заявіла: «Еўрасаюз спадзяецца, што спрэчка паміж Беларуссю і Расіяй не паўплывае на транзіт расійскага газу ў Еўропу і ўсе кантрактныя абавязацельствы будуць выкананыя». Яна адзначала, што скарачэнне паставак расійскага газу ў Беларусь «не абавязкова» паўплывае на транзіт, паколькі Беларусь «не абавязкова спыніць пастаўку газу», а акрамя таго, цераз краіну ў ЕС ідзе «невялікая колькасць» гэтага паліва.

Сёння на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу цераз Беларусь у сувязі з запазычанасцю Масквы за транзіт.

0
Cтанкевич / Адказаць
22.06.2010 / 16:53
Неяк дзіўна сытуацыя выглядае. Расея завінавацілася Беларусі за транзыт больш грошаў, чымся Беларусь за той расейскі газ, аднак усчалі вэрхал. Ці мо гэта ўсяго толькі жаданьне прыўзьняць кошты на газ у Эўропе, стварыўшы праблемы з пастаўкамі?
0
Кейстут / Адказаць
22.06.2010 / 17:05
Cтанкевич напiсаў(ла) Чэрвень 22, 2010 у 16:53 Неяк дзіўна сытуацыя выглядае. Расея завінавацілася Беларусі за транзыт больш грошаў, чымся Беларусь за той расейскі газ, аднак усчалі вэрхал. Ці мо гэта ўсяго толькі жаданьне прыўзьняць кошты на газ у Эўропе, стварыўшы праблемы з пастаўкамі? ============ Эўропа наадварот з задавальненнем бы адмовілася ад дарагога расейскага газа, які яна вымушана набываць па даўгатэрміновым кантрактам абвінаваціўшы Расею ў ненадзейнасці паставак. Газа зараз шмат таннага на светавым рынку.
0
Станкевіч / Адказаць
22.06.2010 / 17:48
Кейстут, дык чым тады тлумачыцца тое, што расея лямат усчала, што аж ланцуг рвецца? Яна ж больш грошаў вінна?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру