Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 22 чэрвеня біржавых таргоў не змяніўся і склаў 3.015 рублёў.

Паводле Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 19 млн. 276 тыс. (попыт — 19 млн. 276 тыс., прапанова — 12 млн. 418 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,53 рубля да 97,59 рубля. Аб’ём таргоў склаў 313 млн. 181 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 183 млн. 843 тыс., прапанова — 315 млн. 897 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 27 млн. 724 тыс. (попыт — 27 млн. 587 тыс., прапанова — 30 млн. 89 тыс.), а курс знізіўся на 37 рублёў да адзнакі 3.714 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,51% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.030,06 рубля супраць 1.035,37 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,60%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,31%, да расійскага рубля знізіўся на 3,10%, да еўра — умацаваўся на 9,54%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?