Слова пра эканаміста Валера Дашкевіча гаворыць галоўны рэдактар газэты «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі:

«Я супрацоўнічаў з Валерам, напэўна, ад часу заснаваньня нашай газэты, а гэта значыць ад 1990 году. Сёньня мы страцілі аднаго з найбольш выбітных эканамічных аналітыкаў. Мяне заўсёды зьдзіўляла наколькі дакладнымі і прарочымі зьяўляліся ягоныя прагнозы. Гэта быў найэрудыраваны чалавек, які апроч сваіх эканамічных ведаў валодаў журналісцкім талентам, бо ягоныя артыкулы былі даступныя ў разуменьні ня толькі для вузкіх спэцыялістаў, але і для паспалітых грамадзянаў. Мы страцілі эканамічнага прарока. Калі б да парадаў Дашкевіча прыслухоўваліся ўсе хто быў вінен, то мы б мелі куды менш пытаньняў і праблемаў у эканамічнай галіне. Разам з тым эта быў проста цудоўны і шчыры чалавек, якога ўсім нам будзе вельмі не хапаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?