Эканоміка1818

«Белтрансгаз» пагасіў запазычанасць за газ у памеры 187 млн. даляраў

Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка 23 чэрвеня на экстраннай прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка 23 чэрвеня на экстранай прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Па яго словах, Беларусь пазычыла 200 млн. даляраў, 187 млн. сышлі на пакрыццё доўгу.

У сваю чаргу Мінск патрабаваў ад «Газпрома» да 10.00 24 чэрвеня аплаціць доўг за транзіт газу памерам 260 млн. даляраў.

«Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь мае намер спыніць транзіт вуглевадароднай сыравіны», — заявіў Сямашка.

***

З сённяшняга дня пастаўкі расійскага газу ў Беларусь скарочаны ўжо на 60% ад плана, паведаміў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба.

«З 10.00 уводзіцца абмежаванне паставак на 60%», — цытуе Мілера РІА Новости.

Абмежаванні, нагадаем, былі ўведзены раніцай 21 чэрвеня — тады «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. 22 чэрвеня аб’ём паставак зменшыўся на 30%.

Кіраўніцтва «Газпрома» папярэдзіла, што абмежаванне плануецца давесці да 85%, адпаведна з узроўнем запазычанасці Мінска за газ.

21 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што рэспубліка разлічыцца за расійскі газ на працягу двух тыдняў. Пры гэтым беларускі бок выстаўляе расіянам сустрэчнае патрабаванне — пагасіць доўг за транзіт газу па сваёй тэрыторыі ў 217 млн. даляраў.

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу цераз Беларусь.

Паводле слоў прэзідэнта, у хуткім часе Беларусь можа пералічыць грошы «Газпрому» ў кошт доўгу за пастаўлены газ.

Пры гэтым Лукашэнка прапанаваў «Газпрому» зрабіць узаемазалік даўгоў. «Не мы вінаватыя сёння «Газпрому», а «Газпром» вінаваты Беларусі 70 мільёнаў даляраў, калі правесці залік.

Гэта абсалютна дакладна, і яны гэта прызналі», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек заявіў, што Еўрасаюз не мае намеру ўмешвацца ў газавую спрэчку Расіі і Беларусі. «Мы не ўмешваемся ў адносіны паміж дзвюма краінамі — гэта справа Расіі і Беларусі», — заявіў ён 22 чэрвеня, знаходзячыся ў Маскве.

Бузек выказаў надзею на тое, што рознагалоссі па газе паміж Масквой і Мінскам не паўплываюць на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме18

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць