23.06.2010 / 13:11

Be2gether: практычныя моманты 1

Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес распачнецца чацвёрты міжнародны фестываль Be2gether.

Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес распачнецца чацвёрты міжнародны фестываль Be2gether. За тры дні на ім выступіць больш за 50 артыстаў з розных краін свету.

Расклад працы фестывалю

• Уваход у пасіўную зону фестывалю (кемпінг, паркоўка) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) а 10.00.

• Уваход у актыўную зону фестывалю (сцэны, забавы) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) а 15.00.

• Тэрыторыя фестывалю (у тым ліку кемпінг і паркоўка) зачыняецца 28 чэрвеня (панядзелак) а 9.00.

Што трэба браць

• Добры настрой — абавязкова!

• Дакументы: пашпарт, квіток, страхоўка асабістая і на машыну (плюс правы).

• Грошы ў літах — абмяняць можна ў Шальчынінкаі альбо Вільні.

• Сотавы і зараднае — на пляцоўцы працуе беларуская сувязь без роўмінгу. Калі маеце аўтаматычны роўмінг, не забудзьцеся паставіць пошук сеткі ў ручны рэжым.

• Намёт і спальнік — пракату на месцы няма.

• Гумавыя боты і дажджавік — ёсць магчымасць дажджу.

• Цёплы швэдар — ноччу не вельмі цёпла.

• Бярушы — канцэрты будуць адбывацца да поздняй ночы і на кемпінгу іх чуваць.

• Лекі — калі прымаеце альбо часам маеце алергію.

• Сродак ад камароў — лішнім не будзе.

• У астатнім — не бярыце з сабой нічога, што будзе крыўдна страціць.

Што не трэба браць

У актыўную зону, дзе адбываюцца канцэрты, наведвальнікам фестывалю нельга браць:

• Дрэнны і агрэсіўны настрой.

• Парасоны.

• Сцягі на дрэўцах.

• Вялікія сумкі.

• Прафесійныя і блізкія да іх фотаапараты.

• Аудыё- і відэаапаратуру за выключэннем плэераў.

• Жывёлу.

Сваю ежу і напоі можна браць толькі ў пасіўную зону. На тэрыторыі актыўнай зоны арганізавана шмат кропак харчавання.

Выдаткі на фестывалі

• Кемпінг (месца для намёта, прыбіральня, душы, рукамыйніцы) — 15 літаў (з асобы на ўсе дні).

• Паркоўка для машыны — 20 літаў (з машыны на ўсе дні).

• Харчаванне ў актыўнай зоне — каля 20 літаў на адзін раз (але ўсё залежыць ад вашага апетыту).

Як даехаць

Прасцей за ўсё на машыне — дастаткова знайсці сабе добрую кампанію тут

і падзяліць выдаткі на ўсіх. Адлегласць ад Мінска — 250 км праз Ліду і Шальчынінкай. Падрабязней чытайце тут.

Таксама можна ехаць цягніком ці аўтобусам да Вільнюса, а потым з цэнтральнага аўтавакзала (знаходзіцца праз дарогу ад чыгуначнага) на фестывальных аўтобусах (каштуюць каля 20 літаў) да Нарвілішкес (з перасадкай у Шальчынінкаі). Расклад руху фестывальных аўтобусаў глядзіце тут.

Дадатковая інфармацыя

Поўны тэкст правілаў фестывалю.

Поўны расклад выступаў.

План фестывальнай пляцоўкі

Квіткі

Калі маеце шэнгенскую візу, вы яшчэ можаце набыць квіткі ў Мінску — на месцы яны будуць даражэй. Групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс.руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс.руб. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.

nn.by

0
Лёкса / Адказаць
23.06.2010 / 14:33
Ёсьць два-тры месца ў аўто. Выезд у пятніцу пасьля абеду (зь Менску. А ўвогуле з Салігорску). Назад у нядзелю ўвечары. Верагодна шчэ ў нядзелю заедзем у Вільню. Выдаткі па роўнаму на ўсіх :) Пішыце сюды: valabuyeu@gmail.com
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру