23.06.2010 / 14:48

Літва заявіла аб скарачэнні паставак расійскага газу

Мінск пачаў адбор расійскага транзітнага газу.

Пастаўкі расейскага газу ў Літву скараціліся на 30%. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на гендырэктара кампаніі Lietuvos dujos Віктараса Валентукявічуса.

«Каля поўдня адзначана змяншэнне паступлення газу на 25–30 працэнтаў», — заявіў ён. Па яго словах, ніякіх афіцыйных паведамленняў пра змяншэнне паставак не паступала, але прыборы кампаніі зафіксавалі падзенне аб’ёмаў імпарту.

Раніцай 23 чэрвеня Lietuvos dujos паведамляла, што ў Літву праз Беларусь расійскі газ паступае бесперабойна.

У Lietuvos dujos раней заявілі, што

ў выпадку ўзнікнення перабояў у пастаўках газу праз Беларусь расійскі газ у Літву будзе паступаць праз Латвію.

Варта адзначыць, што

праз Літву ажыццяўляюцца таксама транзітныя пастаўкі газу ў Калінінградскую вобласць.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру