23.06.2010 / 16:36

Насустрач выбарам прэзідэнта: Працоўныя пенсіі сёлета падвысяць 2

Памеры працоўных пенсій будуць падвышаныя ў гэтым годзе. Пра гэта паведаміла сёння на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва.

Прадстаўнік міністэрства не назвала параметры павышэння пенсій і яго тэрміны.

Валянціна Каралёва таксама нагадала, што сёлета ўжо двойчы — у лютым і маі ‑‑ выканана індэксацыя мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбавак і павышэнняў да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

0
Чылімка / Адказаць
23.06.2010 / 17:00
Есьлі б я быў пэньсіянэрам, проста ў гэты момант запатрабаваў бы датэрміновага галасаваньня! Што тут думаць, братке!
0
Кот / Адказаць
23.06.2010 / 17:15
На пяць капеек? Падачкi ад латарэечнай антынароднай улады беларусам непатрэбныя. Давайце тыя пенсiя, што зрабiлi сабе, сваёй асблуге, былым нквдшнiкам што стралялi ў беларусаў, партработнiкам, розным там дэпутатам ды дэпутаткам ды iншым "працаўцаўнiкам".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру