Пра гэта заявіла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва 23 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Яна адзначыла, што «сярэдняя працягласць жыцця чалавека пры нараджэнні абсалютна не адлюстроўвае працягласць жыцця на пенсіі». Нягледзячы на тое, што чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў беларускіх мужчын складае каля 64 гадоў, «гэта не значыць, што пасля гэтага ўзросту мужчын няма», сказала Каралёва.

Паводле яе слоў, для пенсійнай сістэмы ўяўляе цікавасць паказчык працягласці жыцця асоб, якія дасягнулі пэўнага ўзросту, напрыклад цяперашняга пенсійнага. Цяпер працягласць жыцця мужчын, якім споўнілася 60 гадоў, складае каля 14 гадоў, жанчын, якія дасягнулі 55 гадоў, — прыкладна 24 гады.

Нагадаем, паводле даных Мінэканомікі, у красавіку ў Беларусі налічвалася 2 млн. 453 тыс. пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?