Інтэрнэт-сайты, якія вымушаныя да 1 ліпеня пераехаць у Беларусь, патрацяць на хостынг у некалькі разоў больш, чым яны плацілі за мяжой.

Як распавяла дырэктарка дызайн-студыі PITRI Святлана Маркоўская, іх сайт разам з арэндай сервера ў Беларусі і аплатай трафіку каштуе ў 4 разы больш, чым у Маскве.

«У Маскве мы бярэм 1000 гігабайт замежнага трафіку на месяц. Разам з арэндай сервера, з усімі пераводамі за мяжу, пакупкай валюты ў нас не атрымліваецца нават 900 тысяч беларускіх рублёў. Цяпер нам прапануюць у Беларусі 140 гігабайт за 2 мільёны 400 тысяч!»

Па словах Святланы, гэтых 140 гігабайт замежнага трафіку ім не хопіць. Ужо сёння патрэбна больш за 700. За дадатковы трафік давядзецца плаціць па асобным тарыфе, у сярэднім гэта 75 цэнтаў за кожны гігабайт, а гэта яшчэ мінімум 420 долараў. Такім чынам, замест 300 долараў, якія дызайн-студыя плаціла ў Маскве, у Беларусі давядзецца выкласці 1220 долараў. А асноўныя выдаткі беларускія сайты панясуць з-за сваіх замежных наведвальнікаў.

Святлана Маркоўская адзначае, што замежны трафік на сайце можа складаць больш за 50 працэнтаў ад усіх наведвальнікаў. Напрыклад, кожны сайт індэксуецца пошукавікамі. Яны перыядычна заходзяць на сайт і гэта таксама знешні трафік.

Знешні трафік ― гэта кожны наведвальнік не з Беларусі, які праглядае старонкі сайта, пошукавыя сістэмы, якія забіраюць працэнтаў 20, а таксама карпаратыўная пошта ― усе лісты, якія прыходзяць з-за мяжы, будуць лічыцца замежным трафікам. А калі на сайт у Беларусі будзе праведзена хакерская ДОС-атака, уладальнікі могуць патрапіць нават на 2 тысячы долараў.

Усё гэта наступствы ўказа № 60.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?