25.09.2006 / 07:34

Сход дэпутатаў прапаноўвае правесьці «Марш Свабоды»

Каля 30 дэпутатаў з розных рэгіёнаў Беларусі прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем аднавіць на працы ўсіх сваіх калегаў звольненых з-за іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьці.

Каля 30 дэпутатаў з розных рэгіёнаў Беларусі прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем аднавіць на працы ўсіх сваіх калегаў звольненых з-за іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьці. Як паведаміў Радыё Свабода ўдзельнік сходу дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч, найперш сябры Асамблеі патрабуюць аднавіць на працы Алеся Чыгіра з Бабруйску, які не толькі быў звольнены са школы, дзе выкладаў гісторыю, але і быў пакараны 10-ці сутачным арыштам.

Удзельнікі сходу дэпутатаў прапанавалі аб’яднаным дэмакратычным сілам правесьці ў Менску «Марш свабоды» да будынку Дому ўраду і беларускага тэлебачаньня, каб патрабаваць ад уладаў правядзеньня новых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў.

Удзельнікі сходу дэпутатаў таксама лічаць мэтазгодным удзел у новых мясцовых выбарах найперш дзеля таго каб мець магчымасьць даносіць свае ідэі да выбарцаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру