23.06.2010 / 19:21

Някляеў наведаў вёску Шырокая 10

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» азнаёміўся з праблемамі жыхароў і перадаў іх подпісы у лідскі гарвыканкам.

Цягам апошніх трох тыдняў невялікая вёска Шырокая стала адным з цэнтраў змагання людзей за свае правы. Кіраўніцтва Ліды (Шырокая знаходзіцца літаральна на мяжы гораду) вырашыла пабудаваць шкоднае хімічнае прадпрыемства практычна ў вёсцы. Што рабіць яе жыхарам, невядома.

На сустрэчу з Някляевым прыйшло каля 30 жыхароў.

Людзі наперабой гаварылі аб набалелым.

Уладзімір Някляеў стаў першым з лідэраў незалежнага грамадства, якія прыехалі сюды. І сустрэча выклікала сапраўдны ажыятаж — нягледзячы на працоўны дзень, на яе прыйшло каля 30 жыхароў. Для невялікай вёскі гэта вельмі шмат.

Сустрэча, што сімвалічна, адбывалася ля крыжа. Людзі наперабой гаварылі аб набалелым: дрэннай экалагічнай абстаноўцы, здзеках гарадскога і мясцовага начальства і адсутнасці дапамогі. Асабліва заўважнай ў прамовах вяскоўцаў была агіда да начальства.

«Яны нас людзьмі не лічаць. Мы не быдла» — гэтыя словы паўтараў кожны другі.

Жыхары Шырокай больш за гадзіну распавядалі аб набалелым. Пасля чаго У.Някляеў і актывісты кампаніі «Гавары праўду» павезлі ў гарвыканкам зварот і подпісы жыхароў Шырокай і навакольных вёсак, у якім тыя выказвалі сваё нежаданне жыць побач са шкодным заводам. Падпісалася пад зваротам больш за дзве тысячы чалавек.

У лідскім гарвыканкаме візіту яўна не чакалі. Перапалоханы міліцыянер забараніў фатаграфаваць ды знік у нетрах будынка, шукаючы адпаведнага чыноўніка. Чыноўнік знайшоўся, зварот і подпісы ўзяў ды паабяцаў даць адказ на працягу месяца.

Застаецца спадзявацца, што подпісы двух тысяч чалавек не знікнуць у вэрхале падрыхтовак да Дажынак. Хаця, ўлічваючы стаўленне лідскіх уладаў да жыхароў Шырокай, такое таксама магчыма.

Падрабязней аб праблеме вёскі Шырокая і наваколля глядзіце тут і тут.

0
Алесь* / Адказаць
23.06.2010 / 21:13
Пакуль Мілінкевіч безнадзейна спрабуе выбіць грошы з амерыканцаў і еўрапейцаў для сваёй чарговай паразы, а яго "рух" скрыгоча зубамі на кампанію "Гавары праўду" тым часам, як "ГП" плённа працуе!
0
Барада / Адказаць
23.06.2010 / 23:47
@Алесь* А Мілінкевіча чаго тут узгадалі? Ён Вам "плённа працаваць" замінае ці папросту Вы яго пабойваецеся?
0
Англічанін з Бабруйску / Адказаць
24.06.2010 / 01:03
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 23, 2010 у 21:13 Пакуль Мілінкевіч безнадзейна спрабуе выбіць грошы з амерыканцаў і еўрапейцаў для сваёй чарговай паразы, а яго "рух" скрыгоча зубамі на кампанію "Гавары праўду" тым часам, як "ГП" плённа працуе! ------------------------------ я ніколі не абараняю Міліка алеж тое што гавары праўду працуе "пленна" гэта факт алеж, нажаль "і нашым і вашым"
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру