У сераду ў чэмпіянаце свету па футболе ў вышэйшай лізе былі згуляныя матчы 16-га тура. Чатыры з шасці матчаў скончыліся нічыёй, яшчэ два з аднолькавым лікам – 4:0.

Дзейны чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю з «Нафтанам» – 1:1. А аўтсайдэр першынства мінскі «Партызан» таксама дабіўся нічыёй з мінскім «Дынама» - 0:0 і дагнаў у турнірнай табліцы «Тарпеда» Жодзіна.

Жодзінцы, якім браць удзел у Лізе Еўропы, былі збітыя на сваім полі ФК «Мінск» – 0:4.

Іншыя вынікі: «Дынама» Брэст – «Нёман» – 4:0, «Дняпро – «Віцебск» – 0:0, «Шахцёр» – «Белшына – 1:1

Турнірнае становішча: БАТЭ – 35, Дынама Мінск – 33, ФК Мінск – 30, Белшына, Шахцёр – 28, Дынама Брэст – 23, Дняпро – 22, Віцебск – 15, Нафтан – 14, Нёман – 11, Тарпеда, Партызан – 9.

17-ты тур пройдзе 27 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?