24.06.2010 / 14:37

У Сінгапуры з’явіўся парк, размешчаны на 200‑метровай вышыні 4

Ён размешчаны на дахах хмарачосаў.

«Нябесны парк» плошчай 12,4 тысячы квадратных метраў, у якім будзе прадстаўлена 250 відаў дрэў і 650 відаў раслін і дзе размесціцца адзін з самых дарагіх у свеце казіно, адкрываецца 24 чэрвеня ў Сінгапуры.

Парк, разлічаны на прыём 3,9 тыс. чалавек, размяшчаецца на вышыні 200 метраў — на дахах трох 55‑павярховых гасцініц‑хмарачосаў Marina Bay Sands, аб’яднаўшы іх грамадскай зонай.

Плошча парку роўная тром футбольным палям — ён нават зможа ўмясціць у сябе басейн даўжынёй 150 метраў, які стане найбуйнейшым адкрытым басейнам у свеце на гэтай вышыні.

Акрамя казіно, басейна і некалькіх элітных рэстаранаў ў «Нябесным парку» будзе і аглядная пляцоўка даўжынёй 67 метраў. У гонар адкрыцця аб’екта ў сераду, 23 чэрвеня быў арганізаваны першы ў свеце чэмпіянат па лазаньі па хмарачосаў, у якім выказалі жаданне прымаць удзел сем каманд з 10 краін.

Плануецца, што білет у парк для дарослага абыдзецца ў 20 даляраў, для дзіцяці — у 14 даляраў, а для пенсіянераў — у 17 даляраў.

0
Кот / Адказаць
24.06.2010 / 18:05
Пiпец.
0
Мікіта / Адказаць
25.06.2010 / 01:36
Ідэя не новая. Напрыклад, у Мінску ёсць такі мікрараён Усход-1("Восток"). Ён быў пабудаваны ў пачатку 70-х. На дахах 16-ці павярховікаў, збудаваных у гэтым раёне, ёсць адмысловыя пляцоўкі, якія надаюць будынкам нейкую лёгкасць. Па задуме беларускіх архітэктараў там планавалася разбіваць сады і вырошчваць кветкі. Але чамусці ніхто за гэта не ўзяўся
0
2 Кот / Адказаць
25.06.2010 / 16:49
Слова "піпец" не надае гонару Беларусу! Такое слова вартае толькі маскальскай разбэшчанай дзеўкі, калі яна ўгледзіць, што ў вас паміж ног. Ня чэляс, а піпетка, іншымі словамі, "пі..ец"!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру