Фота Антона Матолькі.

Фота Антона Матолькі.

Ліст такога зместу ад імя «выбарца Уладзіміра Смаргуна» апублікаваны на першай паласе.

Аўтар ліста піша, што свабодных выбараў у Беларусі няма і Ярмошына ніколі не абвесціць праціўніка Аляксандра Лукашэнкі пераможцам. Заявы «некаторых будучых прэтэндэнтаў на магчымасць перамогі на выбарах» аўтар тлумачыць жаданнем «пакрасавацца пяць хвілін з экрана тэлевізара ці выступіць недзе ў раённым ДК».

Аўтар мяркуе, што вылучэнне «ад дэмакратычных сілаў і ўсяго беларускага народа» цяперашняга прэм'ера Сяргея Сідорскага — найлепшы сцэнар для выбараў.

Сідорскі, піша ён, прагматычны гаспадарнік, які выдатны ведае эканоміку краіны. «А што ён дагэтуль не праявіўся, як палітычная асоба, як кіраўнік, дык гэтага і не магло быць, бо нікога вышэйшага і разумнейшага за сённяшняга прэзідэнта ў нашай краіне няма і не быць не мае па вызначэнні».

Аўтар заклікае «ўсім прагрэсіўным лідэрам, арганізацыям і аб'яднанням» прапанаваць Сідорскаму дапамогу. Ён лічыць, перавагай Сідорскага ягоную вядомасць, але таксама сцвярджае, што прэм’еру ўдасца выкарыстаць адміністратыўны рэсурс.

Ён прапануе Сідорскаму як найхутчэй публічна заявіць пра сваё жаданне балатавацца, каб не аказацца ў становішчы Карпенкі, Ганчара, Чыгіра, Казуліна.

Артыкул суправаджаецца фотам Сідорскага ў рост і мае загаловак «Пара вызначацца!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?