Імідж расійскага газавага манапаліста зноў пацярпеў, піша французская газета Le Figaro.

І гэта адбываецца менавіта ў той момант, калі паміж «Газпромам» і яго буйнымі еўрапейскімі кліентамі, такімі як італьянская кампанія Eni або нямецкая E.ON., завязваюцца цесныя і стабільныя адносіны.

Газавая спрэчка паміж Масквой і Мінскам хоць і раздражняла Брусэль, але ніякую з еўрапейскіх краін, акрамя Літвы, не закрануў, бо толькі 20% расійскага газу, які пастаўляецца ў ЕС, паступае праз Беларусь — 80% паступае па ўкраінскіх газаправодах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?