Учора адбыліся матчы 21-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ яшчэ больш замацаваўся на вяршыні турнірнай табліцы.

Барысаўцы не безь цяжкасьцяў перамаглі відавочнага аўтсайдэра чэмпіяната – бабруйскую «Белшыну» 1:0. Адзіны гол у сярэдзіне другога тайму забіў Генадзь Блізьнюк.

Леташні чэмпіён – салігорскі «Шахтар» у Менску ў прынцыповым дэрбі саступіў менскаму МТЗ-РІПА 1:3. У пераможцаў дубль зрабіў Вячаслаў Глеб, яшчэ адзін гол забіў Арцём Канцавой. «Трактаразаводцы» дагналі ў табліцы салігорцаў і менскае «Дынама», якое, дзякуючы голу бразыльца Эду на апошняй хвіліне сустрэчы, змагло выратавацца ад паразы ў паядынку з «Нафтанам» –2:2.

А на другое месца выйшаў «Гомель», які не пакінуў ніякіх шанцаў берасьцейскаму «Дынама» – 0:3. Два галы забіў Раман Васілюк.

У астатніх матчах тура віцебскі «Лякаматыў» перамог сваіх сталічных аднаклюбнікаў 2:0. А гарадзенскі «Нёман» з такім самым лікам разабраўся з жодзінскім «Тарпэда».

Сёньня ў апошнім матчы тура ў Кунцаўшчыне ждановіцкая «Дарыда» памерыцца сіламі з магілёўскім «Дняпром».

Турнірная табліца пасьля 21-га тура: 1.БАТЭ – 44 пункты; 2.Гомель – 40; 3.Шахтар – 39; 4.МТЗ-РІПА – 39; 5. Дынама (Мн) – 39...

Да канца першынства засталося пяць тураў.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?