Афіша

«Ноч пажыральнікаў рэкламы» — штотыдзень

Праект «Ноч пажыральнікаў рэкламы» ўжо даўно палюбіўся публіцы ва ўсім свеце. У гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з дня першай дэманстрацыі ў Парыжы ролікаў са знакамітай калекцыі француза Жана Мары Бурсіко. З 2000 году паказы арганізуюцца і ў Мінску. Аднак калі раней яны праходзілі нячаста, то ўжо хутка падборкі маленькіх рэкламных шэдэўраў можна будзе глядзець кожны тыдзень. «Ноч пажыральнікаў рэкламы» атрымае прапіску ў новым арт-кінатэатры Rubin Plaza, які адкрыецца ў сталіцы Беларусі гэтым летам.

Ідэя аб’яднаць два ўласных праекты ўзнікла ў кіраўніка кампаніі «Індустрыя рэкламы» Аляксандра Нікалайчука. «Апошнім часам мы ўзялі паўзу ў правядзенні „Ночы пажыральнікаў рэкламы“ і чакалі адкрыцця сваёй пляцоўкі, — кажа Аляксандр Нікалайчук. — Найлепшая рэклама з усяго свету стане выдатным дадаткам да кінапаказу ў Rubin Plaza. Акрамя таго, убачыць ролікі змогуць усе ахвотныя. Раней гэта было праблемай. Як правіла, квіткі на паказы ў вялікай зале Палаца Рэспублікі раскуплялі за тры дні да мерапрыемства».

Новы кінатэатр прэміюм-класа Rubin Plaza адкрыецца ў аднайменным гандлёва-забаўляльным цэнтры па адрасе: праспект Дзяржынскага, 5.

Першы ў беларускай сталіцы прыватны арт-кінатэатр будзе складацца з дзвюх лічбавых залаў: на 94 і 54 месцы. У адной зале будуць дэманстравацца найноўшыя сусветныя прэм’еры ў суперпапулярным фармаце 3D. Іншая зала кінатэатра будзе арыентаваная на арт-хаус і тэматычныя праграмы.
У Rubin Plaza таксама запрацуе кінабар, дзе ўпершыню ў Мінску будуць рыхтаваць папкорн і цукровую вату.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць