25.09.2006 / 13:32

Літва БТ больш не баіцца 1

На мінулым тыдні Віленскі акруговы адміністратыўны суд адмяніў рашэньне Камісіі па радыё і тэлебачаньні Літвы, якая сёлета ў сакавіку забараніла трансьляцыю БТ па літоўскіх кабэльных сетках.

На мінулым тыдні Віленскі акруговы адміністратыўны суд адмяніў рашэньне Камісіі па радыё і тэлебачаньні Літвы, якая сёлета ў сакавіку забараніла трансьляцыю БТ па літоўскіх кабэльных сетках.

На той час гэта выклікала неразуменьне сярод літоўскіх апазыцыйных палітыкаў, якія выказвалі непакой, што такім чынам Літва дэманструе свой страх перад беларускім дыктатарам ды дае нагоду ўсумніцца ў сьвядомасьці грамадзянаў Літвы. Сярод незадаволеных былі і апэратары літоўскіх кабэльных сетак: БТ рэтрансьлююць 19 апэратараў, што абслугоўваюць 130 тысячаў абанэнтаў (пераважна жыхароў Вільні і ўсходніх раёнаў Літвы), а ўсяго ў Літве дзейнічае 56 апэратараў кабэльных сетак (330 тыс. абанэнтаў). Некаторыя зь іх параўноўвалі сытуацыю з БТ з забаронай парнаграфіі на літоўскім тэлебачаньні.

Фота Андрэя Лянкевіча

СП

0
pan Brudas / Адказаць
25.09.2006 / 18:41
Напэўна, вельмі трапнае параўнаньне, хоць не гляжу ні БТ, ні парнаграфію па літоўскіх каналах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру