Абітурыенты даведаюцца вынікі ЦТ па расійскай і беларускай мовах, гісторыі Беларусі і геаграфіі 26 чэрвеня.

Пра гэта распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

Гэтая інфармацыя будзе прадстаўленая на дошках аб’яваў у навучальных установах, на іх сайтах і сайце РІКВ. Таксама вынікі ЦТ атрымаюць сотавыя аператары,

так што самыя цікаўныя абітурыенты з дапамогай смс‑запыту змогуць даведацца свае балы ўжо сёння ноччу.

Падводзячы папярэднія вынікі, Мікалай Фяськоў паведаміў, што па расійскай мове тэставанне на максімальную колькасць (100 балаў) напісалі 26 чалавек, па беларускай мове — 3 абітурыенты, па гісторыі Беларусі — 7, па геаграфіі 100‑бальныя вынікаў няма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?