У заключным адборачным паядынку да чэмпіянату сьвету па баскетболе зборная Беларусі на сваёй пляцоўцы прымала лідэра групы – зборную Грэцыі. Для выхаду на кантынэнтальнае першынства нашым дзяўчатам было дастаткова перамагчы грэчанак з розьніцай у адзін кідок, урэшце так і выйшла.

Матч атрымаўся досыць нэрвовым. На працягу паядынку то тая, то другая каманды перацягвалі перавагу на сваю карысьць. У трэцяй чвэрці гульні баскетбалісткі з Грэцыі перамагалі з розьніцай у шэсьць пунктаў. Аднак каманда Анатоля Буяльскага знайшла ў сабе сілы і ўрэшце павярнула хаду гульні. Фінальны сьвісток засьведчыў вікторыю беларусак – 63:60. Грэчанкі таксама не аказаліся ў пройгрышы, бо разам з нашымі дзяўчатамі паедуцць на EURO’2007 у Італію. Трэцімі лішнімі ў нашай групе аказаліся вугоркі, якія нягледзячы на роўную колькасьць пунктаў зь беларускамі і грэчанкамі саступілі апошнім у дадатковых паказьніках

Выхад дзяўчатаў на топ-спаборніцтва відавочна добрая навіна для нашага баскетболу, які апошнія гады знаходзіўся на задворках сусьветнага баскетболу. Эх, каб яшчэ мужыкі падтрымалі парывы нашай цудоўнай паловы чалавецтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?