У пятніцу скончыўся групавы турнір на чэмпіянаце свеце ў ПАР і, як вынік, вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу. Апошнімі пуцёўкі ў плей-оф заваявалі зборныя Іспаніі і Чылі, што сустракаліся ў вочным паядынку.

Іспанія выйграла 2:1.

Чэмпіёны Еўропы першымі адкрылі лік – на 24-й хвіліне пасля фатальнай памылкі галкіпера чылійцаў Брава мяч у вароты літаральна закінуў Давід Вілья.

Праз 13 хвілін Андрэс Ін’еста лік падвоіў. У пачатку другога тайма чылійцы лік скарацілі – вызначыўся Вільяр. З той прычыны, што ў матчы Швейцарыі і Гандураса галоў не было, такі вынік быў на руку камандам на гэтым полі ў Прэторыі, што і дагулялі матч.

Швейцарыя – Гандурас – 0:0.

Выніковае становішча:

Іспанія – 6 (2, 0, 1, 4—2), Чылі – 6 (2, 0, 1, 3—2), Швейцарыя – 4 (1, 1, 1, 1—1), Гандурас – 1 (0, 1, 2, 0—3).

Зборныя Гандураса і Алжыра сталі адзінымі камандамі на турніры, што наогул не забілі мячоў.

У 1/8 фіналу Іспанія сустрэнецца з Партугаліяй, а Чылі – з Бразіліяй.

***

Сёння таксама (дэ-юрэ) вызначыліся ўдзельнікі плей-оф з групы «G»:

імі сталі зборныя Бразіліі і Партугаліі, што згулялі між сабой унічыю 0:0.
Зборная Кот д’Івуара перамагла КНДР – 3:0.

Бразілія – 7 (2, 1, 0 5—2), Партугалія – 5 (1, 2, 0, 7—0), Кот д’Івуар – 4 (1, 1, 1, 4—3), КНДР – 0 (0, 0, 3, 1—12).

Такім чынам — усе пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу:

1. Уругвай — Карэя (субота, 26 чэрвеня, 17:00)
2. ЗША — Гана (субота, 21:30)

3. Англія — Нямеччына (нядзеля, 27 чэрвеня, 17:00)
4. Аргенціна — Мексіка (нядзеля, 21:30)

5. Галандыя — Славакія (панядзелак, 28 чэрвеня, 17:00).
6. Бразілія – Чылі (панядзелак, 28 чэрвеня, 21:30).

7. Парагвай — Японія (аўторак, 29 чэрвеня, 17:00)
8. Іспанія – Партугалія (аўторак, 29 чэрвеня, 21:30).

У чвэрцьфіналах 2 і 3 ліпеня згуляюць між сабой пераможцы 1 і 2 матчу, 3 і 4 матчу, 5 і 6 матчу, 7 і 8 матчу.

***

Зазначым таксама, што з 16 камандаў плей-оф 6 прадсталяюць Еўропу (Англія, Нямеччына, Галандыя, Іспанія, Партугалія, Славакія),

5 – Паўднёвую Амерыку (Бразілія, Аргенціна, Уругвай, Парагвай, Чылі), па 2 – Азію (Японія, Карэя) і зону КОНКАКАФ (ЗША, Мексіка), 1 – Афрыку (Гана).

Усе зборныя Паўдневай Амерыкі на гэтым чэмпіянаце прабіліся ў 1/8 фіналу,

а з Еўропы – меней за 50%. Не выйшлі ў плей-оф Францыя, Італія, Швейцарыя, Славенія, Грэцыя, Данія, Сербія.

Дый у 1/8 фіналу згуляюць тры пары камандаў з Еўропы, ніводная з іх не трапіла на краіну з іншага кантынента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?