26.06.2010 / 20:59

На Нямізе зноў патоп - фотарэпартаж 13

Паводкі на Нямізе робяцца рэгулярнасцю. Праз недастатковасць наяўнага ліўневага калектара, даліна колішняй рэчкі робіцца паўнаводным патокам пры кожнай вялікай залеве. У суботу 26 чэрвеня ў водным палоне аказаліся дзесяткі пасажыраў і кіроўцаў. МНСаўцы правялі імклівую аперацыю па эвакуацыі людзей. Усяго эвакуявалі 53 асобы.

Ападкі размеркаваліся вельмі нераўнамерна: ад 7,3 мм у раёне абсерваторыі да 33,2 мм у раёне аэрапорта Мінск-1, паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры і аэрапорце.

Сяргей Гезгала

0
Vit / Адказаць
27.06.2010 / 12:17
А летась я свайго мэрсіка ўтапіў...
0
Алег / Адказаць
27.06.2010 / 13:39
ДЗЕД МАЗАЙ І "ЗАЙЦЫ" --------------------------------- Глядзіма на апошні здымак. На выратавальным чоўні шчыруе кандуктар Менскаўтатрансу: "Усе купілі бялецікі? Хто забыў дзеньгі – папрашу на выхад. Іш ты, плаваць ён ня ўмее, выходзь, там і навучышся! Пака ня выйдзяце, транспарт дальшы не пайдзёт!!!" І далей у тым жа дусе... :))
0
Z / Адказаць
27.06.2010 / 18:55
>І далей у тым жа дусе... "У тым жа дуХу". Грамотеи, блин.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру