Зборная Ганы выбіла з чэмпіянату свету зборную ЗША, атрымаўшы перамогу ў дадатковы час.

 Герой сустрэчы, Азамоа Г'ян, фота REUTERS.

Герой сустрэчы, Азамоа Г'ян, фота REUTERS.

Ганцы першымі забілі гол у сустрэчы, ужо на 5-й хвіліне вызначыўся Кевін Баатэнг.

На 62-й хвіліне сустрэчы Лэндан Донаван з пенальці, прызначаным за фол супраць Клінта Дэмпсі, лік зраўняў.

Асноўны лік так і застаўся – 1:1. А ў дадатковы час, ужо на яго 3-й хвіліне, Азамоа Г’ян паставіў кропку – 2:1.

Амерыканцы так і нічога не змаглі зрабіць з абаронай Ганы. Ключык не падабралі. Зборная ЗША, якая не раз на гэтым чэмпіянаце, паказвала валявыя здольнасці і ўменне калі не перамагчы, то зраўняць лік, едзе дахаты.

У чвэрцьфінале зборная Ганы сустрэнецца са зборнай Уругвая,

якая ў суботу выйграла ў Карэі таксама з лікам 2:1. Гэты чвэрцьфінал пройдзе ў пятніцу, 2 ліпеня, і пачнецца ў 21:30.

Зборная Ганы паўтарыла поспех Камеруна (1990) і Сенегала (2002), прабіўшыся ў чвэрцьфінал, далей за які афрыканскія каманды не заходзілі.

У нядзелю, 27 чэрвеня, пройдуць матчы:

Англія – Нямеччына (17:00), Аргенціна – Мексіка (21:30).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?