27.06.2010 / 18:51

Нямеччына – Англія – 4:1 8

Пакуль грымнула чарговая сенсацыя чэмпіянату свету – Англія пакідае мундыяль.

Зборная Нямеччыны (галоўны трэнер – Іяхім Лёў) разграміла зборную Англіі (галоўны трэнер – Фабіё Капела) ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе з лікам 4:1 і выйшла ў чвэрцьфінал.

Немцы вялі ў ліку 2:0 (Клозэ, 20-я, Падольскі 32-я),

потым брытанцы змаглі скараціць лік (Апсан, 37),

а потым Лэмпард магутным ударам пад перакладзіну загнаў мяч у браму, але суддзя Хорхе Ларыёнда праспаў гэты момант і гол не залічыў.

Гэта быў ці не ключавы момант у сустрэчы. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:1.

А ў другім тайме немцы двойчы падлавілі англічан на контатаках. Дубль на рахунку Томаса Мюлера (67-я, 70-я).

4:1.

Пакуль нібыта грымнула чарговая сенсацыя чэмпіянату – Англія вылецела з чэмпіянату ў 1/8 фіналу. Букмекеры выводзілі брытанцаў мінімум у паўфінал, sports.ru паставіў на чэмпіёнства. Але тыя прагнозы рабіліся з увагі на 1-е месца брытанцаў у групе і выхад, у дадзеным выпадку, на Гану.

У чвэрцьфінале Нямеччына сустрэнецца з пераможцам матчу Аргенціна – Мексіка, які пачнецца ў нядзелю ў 21:30.

nn.by

0
пятрусь капчык зь украіны / Адказаць
27.06.2010 / 19:09
Прыкрая памылка судзьдзі пры ліку 2:1 на карысьць немцау не павінна нікога уводзіць у зман - немцы гулялі на перамогу й здабылі яе па праву мацнейшай каманды у гэтай гульні.Я - заузятар мюнхенскай "БАВАРЫІ",маю магчымасьць гля- дзець Бундэслігу,таму я цалкам задаволены перамогаю зборнай НЯМЕЧЧЫНЫ!!!
0
А-ч / Адказаць
27.06.2010 / 19:23
На халеру Англіі зборная,калі ёсьць клубы?Якія эпітэты можна дапасаваць да шайкі пад назовам FIFA і да асобных галаварэзаў,якіх чамусьці,мусьць,з скрайнім пачуцьцём чорнага гумару,клічуць судзямі?
0
Цыркулес / Адказаць
27.06.2010 / 19:35
Нарэшце каманда Англіі выляціла прэч! А нефіг прадстаўляць краіну часткамі, і потым спадзявацца на адзін "Барысаўскі раён"!!! Яшчэ б зборную Вэстмінстэра паслалі ў Афрыку на пацеху нэграм і ўсяму сьвету! Немцы ж малойцы! Ды яны й за фашыстамі, і за камуністамі ў футболі былі наймоцнымі. І цяперака працягваюць трымаць пластку...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру