Так кажа дзяўчынка на відэакасэце, якую перадалі ў пракуратуру Генуі адвакаты сям’і Джуста-Барначын.

Як піша італьянская La Repubblica, такая ж касэта была ў выходныя падкінутая беларускаму амбасадару ў Рыме Аляксею Скрыпко, які ў часе апошняй прэсавай канфэрэнцыі выказаў занепакоенасьць станам здароўя дзяўчынкі. На відэакасэце Віка Мароз кажа: «Мне тут добра. Я не хачу вяртацца ў інтэрнат. Я хачу застацца ў маіх мамы і таты».

Дзяўчынка зьнятая ў тым жа пакоі, на тле той жа мэблі, у той жа схованцы, дзе яе трымалі ўсе апошнія 20 дзён. Паводле адвакатаў сям’і, з дапамогай гэтага відэазапісу можна ўстанавіць стан здароўя дзяўчынкі.

Тым часам ля дому сям’і Джуста-Барначын у Кагалета, а таксама ў суседніх з гэтым мястэчкам курортных гарадах адбыліся акцыі сяброў асацыяцыі бацькоў, якія прымаюць беларускіх дзяцей. Яны лічаць, што хаваньне дзяўчыны можа зрабіць марнымі намаганьні 30 тысяч італьянскіх сем’яў, якія спадзяюцца атрымаць дазвол на ўсынаўленьне дзяцей у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?