Ідэальны палюбоўнік, муж і залётнік маюць розныя групы крыві.

Ёсць тэорыя, што кожная з чатырох групаў крыві надае свайму ўладальніку адметныя ўласцівасці, што робяць яго найбольш прыдатным да сэксу, сямейнага жыцця, інтрыгаў ці флірту.

I група крыві — сэкс‑марафон

Жанчыны. Асобы з першай групай крыві не ведаюць, што значыць шмат сэксу. Каб утаймаваць ваш шалёны тэмперамент, мужчыне давядзецца нямала папрацаваць. Вы здольныя давесці яго да поўнай, але такой прыемнай знямогі. Вы страшэнна прыцягальная, аднак і не менш раўнівая. Лепшы сродак для вашага партнёра даказаць сваю адданасць — як мага мацней сціснуць вас у абдымках.

Мужчыны. У мастацтве спакусы вы — сапраўдны Казанова. Вы ўмееце і любіце дамагацца кахання жанчыны, таму вам найбольш імпануюць партнёркі, якія даюць магчымасць прадэманстраваць ваш талент заваёўніка. Аднак і тады, калі вы нарэшце дасягняце свайго, ваша абранніца не будзе расчараванай: вы цудоўны палюбоўнік.

II група крыві — сямейная ідылія

Жанчыны. Жонкі лепей за вас не адшукаць. Любоў, адданасць, клопат — гэта ўсё ўласціва вам як нікому. А вось як палюбоўніца вы залішне сарамлівая, празмерна недаверлівая і беспадстаўна падазроная. З цяжкасцю дазваляеце сабе закахацца і рэдка рашаецеся першай прызнацца мужчыне ў гэтым.

Мужчыны. Вы надзвычай сарамлівыя, свае пачуцці выказваеце адно позіркам і лёгкім дакрананнем рукі. Калі ж вырашаеце праявіць сябе, то робіце гэта без лішніх рэверансаў. У сямейным жыцці ваша партнёрка павінна ўвесь час даводзіць, што яна вас кахае, тады вы застаняцеся ёй верным праз усё жыццё.

III група крыві — карнавал інтрыгаў

Жанчыны. У адносінах з мужчынамі вы заўсёды імкнецца быць яркай і экстравагантнай. Гэта часам прымушае партнёра ўсумніцца ў вашай вернасці. Дарэмна. Вы верная і адданая палюбоўніца, а тым болей жонка. Проста ў каханні вам патрэбна браць ініцыятыву ў свае рукі. Асабліва, калі ваш партнёр таксама мае 3 групу крыві. Бо тады для яго сэкс — не галоўнае ў жыцці. Зачаруйце яго — і ён будзе шчаслівы і ўдзячны вам за вашыя намаганні.

Мужчыны. Вы цудоўны зваднік, таму вас часта прымаюць за Дон‑Жуана. Аднак каму, як не вам ведаць, што гэта не ваш вобраз. Далей мілосных інтрыгаў вы не ідзяце, таму што … баіцеся кахання. З вамі трэба не фліртам займацца, а выходзіць за вас замуж. Вы будзеце нядрэнным мужам, толькі зрэдку парушаючы шлюбную вернасць.

IV група крыві — прыцягальныя залётнікі

Жанчыны. Бясспрэчна, сэксуальнасці вам не займаць. Вы прыцягваеце позіркі мужчын, але ў іх мала шанцаў дамагчыся вашай прыхільнасці — занадта ўжо вы патрабавальная, хочаце, каб вам надавалі шмат увагі. Аднак калі знойдзецца той партнёр, які не пашкадуе часу і сілаў, каб утаймаваць ваш нораў, вы пакорліва аддасцеся ў яго рукі.

Мужчыны. Ваш магнетызм не паддаецца апісанню. Вы неверагодна прыцягваеце жанчын, ўмееце зачароўваць і заваёўваць іх. Вы — галантны кавалер і майстэрскі палюбоўнік. У кампаніі слабога полу адчуваеце сябе, як рыба ў вадзе. Зрэшты, вы амаль ніколі сур’ёзна не аддаяцеся пачуццям. Для вас каханне — гэта, перш за ўсё, сэкс, якім вы можаце займацца бясконца і, у прынцыпе, усё роўна з кім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?