Карціна беларускай рэжысэркі Галіны Адамовіч «Божа мой» атрымала чарговы прыз. На І Міжнародным фэсьце турыстычных фільмаў, які праходзіў у Плоцку, стужка была адзначаная за арыгінальнасьць тэмы.
Дакумэнтальны фільм Галіны Адамовіч пра старую верніцу-скульптарку зь беларуска-літоўскага памежжа ўжо мае прызы Карлаварскага фэсту й каталіцкага кінафэсту «Магніфікат».
Фота Андрэя Лянкевіча