25.09.2006 / 18:01

Беларускія кніжкі перададзеныя ў Слуцкі дзіцячы дом 2

Ініцыятарамі збору літаратуры на роднай мове сталі салігорскія маладафронтаўцы

Салігорская дэмакратычная моладзь перадала слуцкім сіротам 160 дзіцячых кніжак на беларускай мове. Ініцыятарамі збору літаратуры на роднай мове сталі салігорскія маладафронтаўцы. На працягу двух тыдняў верасьня яны раздавалі інфармацыйныя ўлёткі пра акцыю «Дадзім дзецям чытаць па-беларуску», прыцягваючы да яе ўвагу салігарчан. Інфармацыйную падтрымку аказалі шэсьць сайтаў.

Абвесткі пра ініцыятыву моладзі разьмесьцілі салігорскія газэты.Паводле аднаго з арганізатараў, дзесяціклясніка Івана Шылы, яго зь сябрамі зьдзівіла пасыўнасьць гараджан, хаця, у той жа час, стаўленьне да іх ініцыятывы было добрае, людзі ўхвалялі маладзёнаў. «Нават грошай ім было не шкада, – кажа Іван. – Але дайсьці да крамы, купіць кніжку, а тады яшчэ і прынесьці – гэта шмат каму здавалася занадта цяжкім. Абвесьцілі аб далучэньні да нашай акцыі слуцкія маладзёвыя актывісты, але далей гэтага справа не пайшла. У выніку мы самі і сабралі ў Салігорску гэтыя кніжкі».

Сабраную беларускамоўную літаратуру маладзёвыя актывісты адвезьлі ў Слуцак, дзе перадалі ў дзіцячы дом і школу-інтэрнат.

0
Віталь з Менску / Адказаць
25.09.2006 / 21:43
Шыкоўна! Вось гэта праца. Вось гэта супэр. І галоўнае - нічога цяжкага. Калі б так кожная суполка вызначылася ў кожным горадзе (можа і іншымі добрымі справамі), дык народ паціху пачаў бы да нас ставіцца не як да палітыканаў, а як да сваіх родненькіх.
0
слуцкі / Адказаць
26.09.2006 / 10:18
Салігорцам рыспэкт! толькі за гістарычную радзіму сорамна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру