Міністэрства юстыцыі абскардзіла рашэньне калегіі Эканамічнага суду СНД, якім адхілена хадайніцтва аб часовай забароне (да разгляду спрэчкі) на спагнаньне Расеяй мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў краіну. Беларускі бок ня згодны з гэтым рашэньнем і настойвае на скліканьні пленуму суду.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі.

Спагнаньне мыта Расеяй закранае інтарэсы больш чым 70 прадпрыемстваў абедзьвюх краін і прыносіць шкоду каапэрацыйным сувязям. Таму Мінюст просіць суд склікаць пленум і разгледзець заяву ўрада Беларусі аб прыпыненьні спагнаньня Расеяй мыта на нафтапрадукты да канчатковага разгляду пытаньня ў судзе.

Міністэрства юстыцыі лічыць мэтазгодным прасіць суд правесьці пасяджэньне пленума ў магчыма кароткія тэрміны. Яно запрасіла на пленум кіраўнікоў арбітражных судоў усіх краінаў СНД.

21 красавіка калегія Эканамічнага суда СНД прыняла ў вытворчасьць пазоў беларускага ўраду да ўраду Расеі, каб адмяніць уведзенае Расеяй ад 1 студзеня гэтага года мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Судовае пасяджэньне калегіі па гэтым пытаньні прызначана на 7 верасьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?