Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр прынёс афіцыйныя прабачэнні зборным Англіі і Мексікі, якія ў матчах 1/8 фіналу чэмпіянату свету пацярпелі ў выніку сур’ёзных памылак судзейскай брыгады.
Зэп Блатэр, фота Reuters.
Нагадаем, што ў сустрэчы англічан з Нямеччынай не быў залічаны гол Фрэнка Лэмпарда, пасля ўдару якога мяч апусціўся за лініяй варот. А ў паядынку мексіканцаў з Аргенцінай рэферы памылкова не зафіксаваў становішча «па‑за гульнёй» у Карласа Тевеса, які тады і адкрыў лік.
«Мы шкадуем, што судзейскія памылкі ўсім відавочныя.
Неабходна разгледзець магчымасць унясення змяненняў і пазбегнуць падобных сітуацый у далейшым», — заявіў Блатэр.
ФІФА мае намер абмеркаваць тэму ўвядзення відэапаўтораў у ліпені на чарговым пасяджэнні арганізацыі, якое пройдзе ва Уэльсе. Блатэр таксама заявіў, што да лістапада гэтага года будзе распрацавана праграма, накіраваная на павышэнне ўзроўню судзейства.
0
0
0
0
0
0