...курс геаграфіі распрацоўвала ўпраўленьне ідэалёгіі.
1. Мы. Астравок стабільнасьці і спакою ў звар’яцелым сьвеце.
2. Краіна, жыхары якой распаўсюджваюць парнаграфічныя матэрыялы і ладзяць дыпляматычныя правакацыі.
3. Краіна родзічаў Анжалікі Борыс.
4. Краіна, дзе быў парадак, які адпавядаў нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта.
5. Неўязьдзянія. 6. Усе што засталася ад квітнеючай Югаславіі.
7. Аранжавыя з сымпатычным нам прэм’ер-міністрам.
8. а) Саюзная братэрская дзяржава; б) картэль алігархаў, што пазірае на наш нафтаперапрацоўчы комплекс.
9. Краіна, якая ўваходзіць ці то ў Мытны саюз, ці то АДКБ, ці то ў ЭўрАзЭс.
10. Жаўтаскурыя людзі, якія набываюць прадукцыю «Беларускалію».
11. Жаўтаскурыя людзі, якія набываюць прадукцыю «Беларускалію», калі яе не жадаюць набываць жаўтаскурыя людзі з краіны №10.
12. Рух краінаў недалучэньня.
13. Людзі, якія набываюць прадукцыю «Беларускалію», калі яе не жадаюць набываць жаўтаскурыя людзі з краінаў №10 і 11.
14. Тут мы неяк фанацелі за нашу зборную па хакеі.
15. Краіна, зь якой у нас супольная пазыцыя ва ўсіх міжнародных пытаньнях.
16. Краіна, дзе несправядліва судзяць Садама.
17. Краіна тэрарыстаў, якія носяць ружы і атручваюць ваду пацукамі.
18. Кадафі, які здрадзіў ідэі шматпалярнага сьвету і памірыўся з імпэрыялістамі.
19. Чарнаскурыя людзі, якія набываюць нашу зброю.
20. Сымпатычная краіна, зь якой мы гатовыя стварыць каманду па футболе, хакеі, валейболе, любую каманду. Але спачатку няхай яны набудуць у нас партыю МАЗаў.
21. Краіна Фідэля, якая сорак гадоў пасьпяхова супрацьстаіць жорсткаму і нечалавечаму ціску з боку паўночнага суседа.
22. Краіна, якая праводзіць беспэрспэктыўную палітыку, не паважае выбар нашага народу і панясе пакараньне.
23. Краіна, дзе добра гуляюць у хакей, аднак не жадаюць прымаць Зімоўскага.
24. Кажуць, што там ёсьць зямля і жывуць людзі, аднак гэта, напэўна, не адпавядае рэчаіснасьці, паколькі нашаму кіраўніку яшчэ не забаранілі туды ўезд.
25. Тут жыў Скарына і, здаецца, яшчэ нехта зь сярэднявечных клясыкаў, можа, Марат Казей.