«БПС-Банк» і American Express абвясцілі пра пачатак супрацоўніцтва, у рамках якога «БПС-Банк» пачне эквайрынг карт American Express у Беларусі. Дамова пачне дзейнічаць з 2011 г.

Эквайрынг — прыём да аплаты плацёжных картак у якасці сродку аплаты.

Цяпер «БПС-Банк» будзе выступаць цэнтрам па апрацоўцы транзакцый, зробленых з выкарыстаннем картак American Express. Уладальнікі картак атрымаюць доступ да сеткі банкаматаў «БПС-Банк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?