«Усходняга партнёрства» (Еўранест) — паведаміў сябра Бюро гэтай структуры, еўрадэпутат Яцэк Сарыюш‑Вольскі.

«Ёсць прапанова, каб першае пасяджэнне Еўранесту прайшло ўжо ў верасні, але дакладная дата пакуль не вызначана», — адзначыў еўрадэпутат. Па яго словах, на днях прайшло пасяджэнне Бюро Еўранесту, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці краін, ахопленых праграмай «Усходняга партнёрства», без Беларусі:

‑ Было вырашана, што Еўранест не можа быць закладнікам гэтага невырашанага пытання беларускага ўдзелу. Большасць лічыць, што Еўранест павінен пачаць сваю дзейнасць, быць можа нават без Беларусі.

Былі размовы з кіраўнікамі дэлегацый па справах Еўранесту з парламентаў Азербайджану, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Надалей няма паразумення наконт формы ўдзелу Беларусі. Пераважаў погляд, што павінна быць 10 назіральнікаў ад Беларусі па формуле 5+5, але не ўсе з гэтым пагаджаюцца. Пры гэтым усе пагадзіліся, што Еўранест вельмі важны, і мы павінны рушыць наперад, незалежна ад пытання беларускага ўдзелу. Над рашэннем па Беларусі будзем надалей працаваць. Пакуль што мы плануем правесці першае пасяджэнне Еўранесту ў наступным складзе: Еўрапейскі парламент і прадстаўнікі парламентаў пяці краін.

Як адзначыў Яцэк Сарыюш‑Вольскі, падчас пасяджэння выявілася, што надалей існуюць рознагалоссі: ці беларуская дэлегацыя павінна быць прадстаўлена толькі дэпутатамі парламента, ці таксама павінны ў ей ўдзельнічаць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?