Камітэты Эўрапарлямэнту па міжнародных справах і разьвіцьці назвалі імёны кандыдатаў на атрыманьне прэміі Сахарава. Лідэру беларускай апазыцыі Аляксандру Мілінкевічу складуць канкурэнцыю яшчэ два чалавекі.
У лік намінантаў патрапіла экс-кандыдатка на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бэтанкур. Яе ўжо пяты год трымаюць у закладніках калумбійскія паўстанцы.
Таксама ў тройку намінантаў увайшоў лібанскі журналіст і дыплямат Гасан Туені. Яго кандыдатуру вылучылі ў памяць пра забітых у апошнія гады лібанскіх палітыках.
Імя ляўрэата прэміі Сахарава "За свабоду думкі" старшыня Эўрапарлямэнту назаве ў кастрычніку