Міністэрства юстыцыі даслала ў Вярхоўны Суд пазоў пра прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай.

Як паведамляе прэсавая служба Мін’юсту, цягам праверкі дзейнасьці ПКБ міністэрства дасылала ў партыю запыты па дакумэнты, што датыкалі ейнага ліку. Аднак неабходных дакумэнтаў партыя не паклала. За гэтае парушэньне Мін’юст даслаў у ПКБ пісьмовае папярэджаньне. Аднак партыя зноў не паклала дакумэнтаў пра свой лікавы склад ва ўказаны ў пісьмовым папярэджаньні тэрмін.

«Міністэрства юстыцыі папярэджвала кіраўніцтва партыі пра мажлівыя наступствы проціпраўнай дзейнасьці. Аднак партыя працягвае ігнараваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь і не прымае захадаў, якія б сьведчылі пра ейнае вяртаньне ў праўнае поле», – гаворыцца ў паведамленьні зь Мін’юсту.

Згодна з арт.31 Закону РБ «Пра палітычныя партыі», калі Мін’юст выносіць партыі пісьмовае папярэджаньне і партыя ва ўсталяваны тэрмін не ліквідуе парушэньняў, што сталіся асновай для вынясеньня папярэджаньня, дык дзейнасьць партыі можна прыпыняць на тэрмін ад аднаго да шасьці месяцаў паводле рашэньня Вярхоўнага Суду на заяву Мін’юсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?