Нацыянальны аператар электрасувязі »Белтэлекам» будзе будаваць мультысэрвісныя сеткі. Аб гэтым 1 ліпеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Канстанцін Цікар.

«Сёлета будзе пабудаваны першы этап мультысэрвіснай сеткі IMS, на базе якой будзе надалей развівацца ў тым ліку і тэлефонная сувязь з больш высокай якасцю і больш нізкімі выдаткамі», — адзначыў Цікар.

Платформа IMS (IP Multimedia Subsystem) — падсістэма на базе пратакола IP, прызначаная для аказання мультымедыйных паслуг па правадных і бесправадных сетках. У »Белтэлекаме» чакаюць, што ўкараненне платформы дазволіць скараціць выдаткі, звязаныя з будаўніцтвам і эксплуатацыяй розных сетак.

Першы этап укаранення IMS — рэалізацыя праекта па ўводу ў эксплуатацыю мультысэрвіснай платформы IMS/NGN у 2010—2011 гадах. Дзякуючы гэтаму «Белтэлекам» прывядзе ўсе наяўныя сеткі да адзінага тыпу і стандарту міжсеткавага ўзаемадзеяння. Гэта дазволіць хутчэй і з больш нізкімі затратамі ўкараняць новыя паслугі.

Акрамя гэтага, у плане з’яўлення новых паслуг у найбліжэйшы час »Белтэлекам» плануе ўкараненне лічбавага эфірнага тэлебачання стандарту DVB‑T. Гэты праект «Белтэлекам» ацэньвае не толькі як камерцыйны, але і як сур’ёзны ўклад у пераход да лічбавага фармату тэлевяшчання ў Беларусі. Новы праект стартуе пад брэндам ZALA і стане дапаўненнем да інтэрактыўнага тэлебачання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?