Аляксандр Лукашэнка разаслаў буйным расейскім бізнэсоўцам ліст, дзе выклаў свой пункт гледжаньня на расейска‑беларускую газавую вайну. Як стала вядома сайту Lenta.ru, гэта пасланьне атрымалі каля 80 прадпрымальнікаў.

Тэкст гэтага ліста, аднак, цалкам супадае з тэкстам, апублікаваным газэтай «Правда» 28 чэрвеня. Лукашэнка абвінавачвае расейскі бок у зрыве перамоваў па цане на газ, а таксама выказвае меркаваньне, што за канфліктам стаяць ня столькі эканамічныя, колькі палітычныя інтарэсы Расеі, якія спрабуе «пашыхтаваць» кіраўніцтва Беларусі. На думку Лукашэнкі, мэта гэтага ціску відавочна: прымусіць беларускае кіраўніцтва «пайсьці на саступкі на шкоду нацыянальным інтарэсам» і здабыць ласыя кавалкі беларускай уласнасьці.

Лукашэнка зноў падкрэсьліў, што праз «несяброўскую палітыку» Масквы ў Беларусі «становіцца ўсё менш прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі» з Расеяй.

Разам з тым, як адзначае Lenta.ru, незразумела, якія мэты хоча дасягнуць Лукашэнка сваім лістом. Бо ў тэксьце не ўтрымліваецца ніякіх просьбаў ці заклікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?