02.07.2010 / 10:56

Пад Амсціславам знайшлі буйны арсенал боепрыпасаў часоў вайны 4

Буйны арсенал боепрыпасаў часоў вайны знайшлі супрацоўнікі КДБ у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Сховішча боепрыпасаў было непадалёк ад вёскі Печкавічы.

У ім знаходзілася 54 мінамётныя міны калібра 82 мм і 3 артылерыйскія ўзрывальнікі, агульная вага якіх у трацілавым эквіваленце — болей за 25 кг.

Небяспечную знаходку знішчылі на палігоне. А супрацоўнікі КДБ цяпер шукаюць тых, хто стварыў такі склад. Звычайна старую зброю шукаюць «чорныя капальнікі», а потым прадаюць. Боепрыпасы часоў Вялікай айчыннай вайны выкарыстоўваюць для незаконных ловаў рыбы ці прадаюць у прыватныя калекцыі. Але бываюць і выпадкі, калі такая зброя ідзе на крымінальныя мэты.

0
Белаэмігрант / Адказаць
02.07.2010 / 11:19
Яшчэ сховішчы зброі робіць КДБ РБ для партызанскіх атрадаў на выпадак вайны.
0
aasdf / Адказаць
04.07.2010 / 21:27
Амсціслаў дзе знаходзіцца?
0
mikola ramanau / Адказаць
04.07.2010 / 23:58
skada sto pra getu znahodku ja davedausia aposni....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру