02.07.2010 / 11:12

Пасол Скэнлан: ЗША застануцца адданымі духу дыялогу з Беларуссю 4

ЗША застануцца адданымі духу дыялогу з Беларуссю, які прывядзе да супрацоўніцтва на карысць дзвюх краін. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 1 ліпеня на прыёме ў гонар Дня незалежнасці ЗША.

«Як Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, усё сваё жыццё прысвяціў свабодзе і дэмакратыі, так і ЗША застануцца адданымі духу дыялогу, які заснаваны на каштоўнасцях і прывядзе да супрацоўніцтва на карысць дзвюх краін», — сказаў Скэнлан.

«Сёння мы адзначаем не толькі дасягненні Амерыкі і яе барацьбу, мы таксама адзначаем намаганні і адданасць тых, хто прысвяціў сябе справе дэмакратыі ў Беларусі», — адзначыў часовы павераны.

Ён падкрэсліў, што цяперашні Дзень незалежнасці ЗША апошні раз адзначаецца ў рэзідэнцыі амерыканскага пасла ў Раўбічах. «З сакавіка 2008 года яна пуставала. Нам будзе шкада ў хуткім часе пазбавіцца гэтага дома, які бачыў многія прыёмы і сустрэчы ў гонар нашых беларускіх сяброў і калег, прадстаўнікоў усіх сфер жыцця і грамадства.

На жаль, апошнія два гады былі часам страчаных магчымасцей у адносінах паміж нашымі краінамі», — сказаў Скэнлан.

Адносіны Беларусі і ЗША пагоршыліся ў сакавіку 2008 года пасля апублікавання ўдакладненняў да санкцый адносна дзяржаўнага канцэрна »Белнафтахім». 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па настаянні беларускага боку Мінск пакінула пасол ЗША Карэн Сцюарт. Затым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Мінск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, работу прадоўжылі 15 супрацоўнікаў. Яшчэ 11 амерыканскіх дыпламатаў пакінулі Мінск па прапанове беларускага боку 3 мая 2008 года.

0
Улад / Адказаць
02.07.2010 / 14:20
Шаноўная рэдакцыя, словы "пасол" і "часовы павераны" гэта розныя рэчы... Апошнім часам НН яскрава сведчыць пра свой узровень.
0
Tatiana / Адказаць
02.07.2010 / 18:29
Chargé d'Affaires Michael Scanlan Remarks at Celebration of American Independence Day.
0
Алег / Адказаць
02.07.2010 / 18:30
Улад, згодны з Вамі! У белмове слова "пасол" мусіць тычыцца толькі ежы. То бок, яно азначае працэс саленьня (пасолу) гуркоў, памідораў, сала й гэдэ. Мне ж у апошні час пашчасьціла дыстанцыявацца ад пасольстваў: раней жонка даручала закатваць слоікі, цяперака выступаю толькі ў ролі дэгустатара...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру