Прыцемкі. Сага. Зацьменне (The Twilight Saga: Eclipse)

ЗША, 2010, каляровы, 124 хв.

Рэжысёр: Дэвід Слэйд

Ролі выконваюць: Крыстэн Сцюарт, Робэрт Пэцісан, Тэйлар Лотнэр, Білі Бэрк, Эшлі Грын, Джэксан Рэтбоўн

Жанр: Падлеткавая мыльная опера, замаскаваная пад фільм жахаў

Адзнака: 4 (з 10)

Сіэтл ахоплены масавымі забойствамі. Помслівая вампірка збірае армію, каб пакараць дзяўчынку Бэлу і ейнага сябра Эдварда Калена. А гераіня ў цяжкім роздуме: хто падабаецца ёй болей — арыстакратычны вампір Эдвард ці мускулісты ваўкалак Джэйкаб?

Трэцяя частка «Прыцемак» — чарговы накротык для рамантычных дзяўчынак.
Папулярнасць сагі абавязаная жанру мыльнай оперы. З мыльнай оперы — уздыхі, слёзы і доўгія развагі пра тое хто каго любіць. Што ён сказаў? А што яна падумала? А што ён сказаў на тое, што яна падумала?

Містычныя героі з пяшчотай чытаюць дзявочыя думкі, адгадываюць усе ейныя сненні. Ударная сцэна: напаўаголены Джэйкаб сагравае гераіню сваім целам, а арыстакрат Эдвард распавядае, што не можа без гераіні жыць.

Усе закалоты, гутаркі, войны — вакол дзяўчынкі й ейных пачуццяў.

Але сакрэт сагі ў тым, што гераіня — пустое месца, залюлянае цёмнымі сіламі.
Выдатная нагода глядачкам заняць вакансію.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?