02.07.2010 / 14:03

Лявон Вольскі: Я бачу прагрэс 3

Рок‑музыка лічыць, што беларускія гурты проста паставілі выступаць не ў тое месца і не ў той час.

Рок‑музыка лічыць, што беларускія гурты проста паставілі выступаць не ў тое месца і не ў той час.

«Наша Ніва»: Сёлета ваш выступ на Be2gether сабраў дзве сотні чалавек. Чаму так мала?

Лявон Вольскі: Я лічу, што так і мае быць. Раней на гэтым фэсце было горш, чым сёлета. Упершыню паўсталі беларускія павільёны. Пры іх ладзіліся нейкія мерапрыемствы, дыскатэкі. Гэта ўсё вельмі станоўча можна ацаніць. Гэта крок наперад.

«НН»: Якім чынам можна сябе папулярызаваць? Павялічыць беларускую прысутнасць на тым жа Be2gether?

ЛВ: Трэба пераконваць арганізатараў у тым, што беларусы таксама вартыя быць хэдлайнерамі і выступаць у той самы час і на той самай сцэне, як сёлета ўкраінскія «Гайдамакі». Трэба высылаць арганізатарам якасны матэрыял, каб яны бачылі, на што мы здатныя. Няма нічога страшнага у тым, што беларускі гурт сабраў сотню гледачоў. Трэба паступова працаваць над тым, каб іх было больш.

Я бачу прагрэс. Сёлета ў Нарвілішкі не даехала страўня «Камяніца». Магчыма, яны будуць на наступным фэсце, з беларускай кухняй. Іншыя цікавыя рэчы можна дэманстраваць. Такі фэст — гэта насамрэч добры спосаб паказаць сябе. Варта гэтым актыўна карыстацца.

Алесь Пілецкі

0
Кастусь / Адказаць
02.07.2010 / 15:46
Проста час выступу быў даволі нязручны. не ўсе паспелі прыехаць на фэст. а канцэрт быў файны!!!!
0
зміцер / Адказаць
02.07.2010 / 16:45
выступ быў суперскі, і толькі дзеля гэтага можна было ехаць. можа нас было мала (напрыклад палову маіх знаёмых з-за працы прыехала толькі наступнай раніцай), але атмасфера была вельмі ўтульнай і цёплай. сімвалічна было таксама што выступ адбыўся на замкавай сцэне. таму трэба толькі развіваць нашую прысутнасць на гэным фестывалі!
0
Korj / Адказаць
02.07.2010 / 22:34
А сэнсу ўжо няма асабліва ганяць за блізкі сьвет - усё ж рэзэрвацыі абарыгенам дазволілі й у Менску - той жа НРМ зьбіраў сёлета паўнюткі "Рэактар" - значна болей, чым сотню-другую чалавек.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру