26.09.2006 / 18:42

Лаўроўская абараніла дысэртацыю пра Берасьце 5

22 верасьня спн.Ірына Лаўроўская зь Берасьця абараніла ў Варшаве доктарскую дысэртацыю ў Інстытуце мастацтва Польскай Акадэміі Навук.

22 верасьня спн.Ірына Лаўроўская зь Берасьця абараніла ў Варшаве доктарскую дысэртацыю ў Інстытуце мастацтва Польскай Акадэміі Навук. Яе шматгадовая ўнікальная праца па дасьледаваньні гісторыі і архітэктуры старажытнага Берасьця нарэшце пасьпяхова завершана і была належна ацэнена калегамі-навукоўцамі. На жаль, у Беларусі спн. Ірына гэтага зрабіць не змагла... І ўсё ж Берасьце і Беларусь цяпер мае свайго найаўтарытэтнейшага дасьледчыка! Яе заслуга ў тым, што яна як ніхто сваім дасьледаваньнем спрычынілася да разбурэньня міфу, што Берасьце -- гэта адно расейская крэпасьць. Яна здолела навукова давесьці, што сярэднявечная гравюра Пуфэндорфа "Аблога Берасьця швэдамі" ня міф (у які верылі нават такія гісторыкі, як Міхась Ткачоў!), які меў засьведчыць веліч перамогі захопніка, а гістарычная рэальнасьць.

Шчыра радуемся за спн. Ірыну Лаўроўскую і ад усяго сэрца віншуем ды зычым новым навуковых дасягненьняў і адкрыцьцяў!

Ігар Бараноўскі і сябры "Старога гораду", Берасьце

0
Iryna Laurouskaja / Адказаць
28.09.2006 / 23:39
Sardeczna dziakuju sabram, prychilnikam i adnadumcam za mora winszawaniau, jakija urazwajuc ...Waszyja listy, sms mocna padtrymliwajuc weru u patrebnasci zroblenaj pracy.NAsamrecz ja szczasliwaja tym, szto praca zakonczana i jana dazwolila adktyc schawanae praz pramaskouskija i imperskija ulady naszuju eurapejskasc i kulturnuju spadczynu. My eurapejcy i naszczadki tych, chto stwarau unikalnuju kulturu naszaha katynentu. Berasce-adziny newialiki fragment Europy u Belarusi... A skolkiz naperadzi! DALUCZAJCESA!
0
Палівач / Адказаць
29.09.2006 / 20:15
А кніга будзе?
0
Iryna Laurouskaja / Адказаць
30.09.2006 / 11:55
Nazal perszaja wersia wyjdze na polskaj mowie...tak sklalasa. Aposznim czasam u belaruskich wydaunictwau zauwazaecca tendencja da zniszczennia autarskich spasyak na bibliografiju i krynicy archiunyja... A geta nedapuszczalna, bo menawita bibliografia i krynicy dazwalajuc nastupnym dasledczykam ne "wynachodzic rawer", a isci naperad.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру