02.07.2010 / 16:31

Еўра вырас на 76 рублёў

Даляр слабее, еўра адыгрывае страчанае.

Нацбанк устанавіў курс валют на 3 ліпеня.

Еўра падаражэў адразу на 76 рублёў і будзе каштаваць у суботу 3 773 рублі. У параўнанні з пятніцай курс нашай нацыянальнай валюты ў адносінах да еўрапейскай знізіўся больш чым на 2%.

Даляр, наадварот, крыху патаннеў — на 8 беларускіх рублёў (3015). Расійскі рубель крыху падняўся — на 28 капеек (96.65 Br).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру